Пальчатакарэннік майскі[3] (Dactylorhiza majalis) — від шматгадовых травяністых раслін роду Пальчатакарэннік (Dactylorhiza) сямейства Архідныя (Orchidaceae).
Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 15-60 см, з двума пальчатаасобнымі клубнямі. Лісце шырокае, яйцападобна-ланцэтнай формы, як правіла з цёмнымі плямамі. Кветкі лілова-пурпуровага або цёмна-фіялетавага колеру, сабраныя ў колас. Плод — сухая каробачка. Цвіце ў канцы мая — пачатку чэрвеня.
Расце на сырых лугах, па ўзлесках[4].
У Расіі сустракаецца толькі ў Калінінградскай вобласці. Асноўная частка арэала знаходзіцца ў Паўночнай і Заходняй Еўропе.
У Беларусі сустракаецца па ўсёй тэрыторыі[4].
З'яўляецца рэдкім відам. Занесены ў Чырвоныя кнігі Беларусі, Літвы, Расіі, Калінінградскай вобласці.
Паводле The Plant List[5]:
Выкарыстоўваецца ў народнай медыцыне; добры меданос.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 12. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0198-2 (Т. 12).
- ↑ а б Ятрышники // Лекарственные растения и их применение. — 5-е, перераб. и. доп.. — Мн.: «Наука и техника», 1974. — С. 98-99. — 592 с. — 120 000 экз.
- ↑ Dactylorhiza majalis (Rchb.) P.F.Hunt & Summerh. (англ.). The Plant List (2010). Version 1. Published on the Internet; http://www.theplantlist.org/. Royal Botanic Gardens, Kew and Missouri Botanical Garden (12 снежня 2010). Архівавана з першакрыніцы 28 кастрычніка 2012. Праверана 26 жніўня 2012.