Пальчатакарэннік плямісты

Пальчатакарэннік плямісты
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Dactylorhiza maculata (L.) Soó, 1962

Сінонімы
  • Orchis maculata L., 1753 (Ятрышнік плямісты)basionym
  • Dactylorchis maculata (L.) Verm. (1947)

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  193462
NCBI  230572
EOL  1111714
GRIN  t:431140
IPNI  626641-1
TPL  kew-55410

Пальчатакарэннік плямісты[1], Ятрышнік плямісты[2] (Dactylorhiza maculata) — від шматгадовых травяністых раслін роду Пальчатакарэннік (Dactylorhiza) сямейства Архідныя (Orchidaceae).

Ятрышнік плямісты, зязюлін падарак, зязюлька[3], зязюльчыны слёзы, сярдзечнік[3][4], зязюліны слёзы, каманішнік, чортава ручка[5][6], канвалія, кукулька[7], кукушка[2][3].

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]

Пальчатакарэннік плямісты — шматгадовая расліна вышынёй ад 15 (25[8]) да 50[9] см.

Клубень пальчаты, пляскаты[8].

Сцябло прамое, адзіночнае, шчыльнае, каля 8 мм таўшчынёй у аснове[8].

Лісце нешматлікае, буйное, цёмна-зялёнае, з круглявымі фіялетавымі плямамі; па форме лісце адрозніваецца ўверх па сцябле ад даўгавата-ланцэтнага, тупога або завостранага да завостранага, лінейнага або шылападобна-лінейнага, часта крыху звілістае[8].

Кветкі сабраны ў густыя, шматкветкавыя коласападобныя суквецці 3-9 см даўжынёй і 3-4 см у дыяметры[8]. Афарбоўка кветак разнастайная: ружаватая, лілаватая, чырвоная, часам амаль белая[10]. Губа коратка-трохлопасцевая, з дробнымі фіялетавымі плямкамі, размешчанымі падоўжнымі выгінастымі радамі, якія раз’яднаныя або зліваюцца ў кароткія лініі; сярэдняя лопасць губы значна карацей і вузей бакавых, трохкутная, тупаватая, 2-3 мм даўжынёй. Цвіце ў чэрвені-ліпені[8].

Плод — каробачка са шматлікім дробным насеннем. Плоданасіць у ліпені-жніўні, размнажаецца насеннем[8].

Арэал віду цягнецца ад Атлантычнага ўзбярэжжа Еўропы да Цэнтральнай Сібіры, расліна сустракаецца таксама ў Паўночна-Заходняй Афрыцы[11]. Рассеяна распаўсюджаны амаль на ўсёй тэрыторыі еўрапейскай часткі Расіі, але пераважна ў паўночных і цэнтральных раёнах Нечарназем’я, даходзячы на ўсход да Заволжжа[8].

У Беларусі сустракаецца па ўсёй тэрыторыі[12].

Расце ў сырых замшэлых лясах, на вільготных лугах, прагалах, часта па сфагнавых мхах[8].

Вырошчванне ў культуры

[правіць | правіць зыходнік]

У ГБС вегетуе з сярэдзіны кастрычніка па верасень. Цвіце ў чэрвені. Не плоданасіць. Вышыня 20—25 см[13].

Значэнне і выкарыстанне

[правіць | правіць зыходнік]

Выкарыстоўваецца ў народнай медыцыне; добры меданос.

Лекавае прымяненне

[правіць | правіць зыходнік]

Лекавай сыравінай з’яўляюцца клубні. Збіраюць маладыя клубні неўзабаве пасля цвіцення расліны, чысцяць ад зямлі, мыюць у халоднай вадзе і на 2-3 хвіліны апускаюць у кіпень, каб клубні не прарасталі падчас сушкі. Сушаць пры тэмпературы не больш за 50 градусаў. Высушаныя клубні называюцца салепам.

Валодае ахінальным, супрацьзапаленчым, змягчальным, агульнаўмацавальным дзеяннем. Салеп, расцёрты у парашок і змяшаны з вадой, віном або малаком, выкарыстоўваецца пры нястраўнасцях, гастрытах і калітах, пры атручванні некаторымі ядамі, хваробах мачавога пузыра[14].

Занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі (1996).

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 12. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0198-2 (Т. 12).
  2. а б Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 90. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Orchis maculata L.
  3. а б в Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь, Спб, 1878
  4. З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
  5. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  6. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  7. Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929
  8. а б в г д е ё ж з Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 389. Dactylorhiza maculata (L.) Soó (Orchis maculata L.) — Пальчатокоренник пятнистый // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2002. — Т. 1. Папоротники, хвощи, плауны, голосеменные, покрытосеменные (однодольные). — С. 499. — ISBN 8-87317-091-6.
  9. Иллюстрированный определитель растений Ленинградской области / Под ред. А. Л. Буданцева и Г. П. Яковлева  (руск.). — М.: Товарищество научных изданий КМК, 2006. — С. 644—647. — 799 с. — 700 экз. — ISBN 5-87317-260-9.
  10. Маевский П. Ф. Флора средней полосы европейской части России. — 10-е исправленное и дополненное. — М.: Товарищество научных изданий КМК, 2006. — С. 170—172. — 600 с. — 5 000 экз. — ISBN 5-87317-321-5.
  11. Dactylorhiza maculata: інфармацыя ў базе дадзеных Каралеўскіх батанічных садоў Кью (англ.) (Праверана 25 верасня 2009)
  12. Ятрышники // Лекарственные растения и их применение. — 5-е, перераб. и. доп.. — Мн.: «Наука и техника», 1974. — С. 98-99. — 592 с. — 120 000 экз.
  13. А. К. Скворцов, Н. В. Трулевич, 3. Р. Алфёрова, Н. С. Алянская, В. Н. Ворошилов, В. М. Двораковская, С. А. Курганская, В. П. Сурова, Н. И. Фомичёва, А. Е. Холдеева. Интродукция растений природной флоры СССР. Справочник.. — М.: Наука, 1979.
  14. Елина Г. А. Аптека на болоте. — Санкт-Петербург: Наука, 1993. — С. 328−329. — 496 с. — ISBN 5-02-026709-0.
  • Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 389. Dactylorhiza maculata (L.) Soó (Orchis maculata L.) — Пальчатокоренник пятнистый // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2002. — Т. 1. Папоротники, хвощи, плауны, голосеменные, покрытосеменные (однодольные). — С. 499. — ISBN 8-87317-091-6.
  • Виноградов В. М., Мартынов В. К., Чернакова В. В. Лекарственные растения в лечении заболеваний органов пищеварения. — Ленинград, 1991.
  • Тернопільський енциклопедичний словник. — Тернопіль: видавничо-поліграфічний комбінат «Збруч», 2004—2010. — ISBN 966-528-197-6, том ІІІ, 2008, Н. Мшанецька.