Палюдарыум (лац.: palus — балота) — празрысты рэзервуар са штучна створаным паўводным асяроддзем для ўтрымання водных, у тым ліку балотных і прыбярэжных раслін, якія значна ўзвышаюцца над паверхняй вады[1], а таксама жывёл[2]. Палюдарыум можа адначасова мець прыкметы акварыума і тэрарыума.
Слова палюдарыум паходзіць ад лац.: Palus, якое азначае балота, і -arium, якое адлюстроўвае закрытую тару.
У палюдарыумі неабходная сістэма арашэння, або ручное апырскванне раслін (2-3 разы ў дзень), падтрыманне пэўнай тэмпературы, наяўнасць светлавога абсталявання. У закрытым палюдарыуме патрэбна абдзіманне пярэдняга шкла для прадухілення яго запацяваннем.
Палюдарыумы могуць вар'іраваць у памерах ад невялікіх, дзе лёгка адлюстроўваюцца асобныя экасістэмы да досыць вялікіх, для ўтрымання цэлых дрэў. Яркім прыкладам вельмі вялікага палюдарыума з'яўляецца трапічны лес у «Montreal Biodome».