Палявічка | |||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Eragrostis Wolf, 1781 | |||||||||||||||||
|
Палявічка[3] (Eragróstis) — шырокі род аднагадовых і шматгадовых траў сямейства Метлюжковыя (Poaceae), якія растуць па ўсім зямным шары ад умераных да трапічных кліматычных абласцей. Расце пераважна на друзлай глебе на сухіх тэрыторыях, у стэпах або паўпустынях. Добра пераносіць холад, любіць яркае святло.
Лацінская назва расліны паходзіць ад слоў eros і agrostis, якія азначаюць «каханне» і «колас» адпаведна.
У сінаніміку роду ўваходзяць наступныя назвы:
Аднагадовая або двугадовая расліна, якая дасягае ў вышыню каля 1 метра.
Тонкія карані ўтвараюць пучок.
Лісце вузкалінейнае, плоскае, з язычком, язычок у выглядзе раду валасінак.
Суквецці мяцёлкамі, якія складаюцца з трох і больш каласкоў. Каласковых лусак дзве[4].
Некаторыя віды палявічкі выкарыстоўваюцца як кармавыя культуры, могуць ісці ў сілас, скатом ядуцца толькі маладыя парасткі. Асобныя віды, напрыклад, Eragrostis tef на поўначы Афрыкі, традыцыйна апрацоўваюцца як збожжавыя. Многія віды не маюць якога-небудзь гаспадарчага значэння і з’яўляюцца пустазеллем пасеваў.
Мяцёлкі палявічкі дэкаратыўныя, ствараюць ўражанне фантану дробных пырскаў. Расліна можа выкарыстоўвацца як у свежых, так і ў сухіх букетах .
Паводле базы даных The Plant List, род уключае 424 віда[5]. Некаторыя з іх:
Від Eragrostis tenella (L.) P.Beauv. ex Roem. & Schult. прызнаны сінонімам віду Eragrostis amabilis (L.) Wight & Arn.