Палітычныя рэпрэсіі (ад лац.: repressio — падаўленне, прыгнёт) — пакаранне, карныя меры, якія прымяняюцца дзяржаўнымі органамі з мэтай абароны і захавання існуючага ладу.
Любыя палітычныя рэпрэсіі з’яўляюцца праявай палітычнага гвалту.
Палітычныя рэпрэсіі часта суправаджаюцца гвалтам, які можа быць законным або незаконным у адпаведнасці з унутраным заканадаўствам[1]. Гвалт можа ўстараняць палітычную апазіцыю наўпрост, забіваючы членаў апазіцыі, так і ўскосна, усяляючы страх.