Памфілія (стар.-грэч.: Παμφυλία, лац.: Pamphylia) — у старажытнасці прыбярэжная вобласць у паўднёвай частцы Малой Азіі, паміж Кілікіяй і Лікіяй. У глыбокай старажытнасці была заселена выхадцамі з Грэцыі, якія змяшаліся з мясцовым насельніцтвам. З VI стагоддзя да н.э. Памфілія ўваходзіла ў склад персідскага царства Ахеменідаў, у другой палове IV стагоддзя да н.э. заваявана Аляксандрам Македонскім. Пасля яго смерці належала Неарху, а ў III—II стст. да н.э. уваходзіла ў склад дзяржаў Пталамеяў, Селеўкідаў, Пергама, і разам з імі ўвайшла ў склад Рымскай імперыі пасля 133 года да н.э. У 43 годзе Лікія і Памфілія былі аб’яднаны ў адну рымскую правінцыю. Адметнай асаблівасцю Памфіліі з’яўлялася развітая сельская гаспадарка.
Буйныя гарады ў рэгіёне: Пергэ, Сідэ (глей Анталья), Аспендас, Сіліён.
Прароцтва пра Памфілію ёсць у Настрадамуса (3 цэнтурыя, 60 катрэн)