Горад
| ||||||||||||||||||||||||
Пан-дэ-Асукар (ісп.: Pan de Azúcar) — горад на поўдні Уругвая ў паўднёва-заходняй частцы дэпартаменту Мальданада, адміністрацыйны цэнтр аднайменнага муніцыпалітэта.
Размешчаны прыкладна за 34 км на захад ад горада Мальданада на рацэ Пан-дэ-Асукар. Назва паходзіць ад назвы гары Пан-дэ-Асукар — другой па вышыні кропкі Уругвая (501 м), якая размешчана на захад ад горада.
Горад быў заснаваны ў кастрычніку 1874 года Феліксам дэ Лісарса.
Кіраўніком гарадской адміністрацыі з'яўляецца Мігель Плада.
Насельніцтва горада паводле перапісу 2011 года складае 6597 чалавек[1].
Год | Насельніцтва |
---|---|
1908 | 3409 |
1963 | 4190 |
1975 | 5125 |
1985 | 5513 |
1996 | 6532 |
2004 | 7098 |
2011 | 6597 |
Крыніца: Instituto Nacional de Estadística de Uruguay[2]