| ||||||||||||||||
Пангніртанг[2] (англ.: Pangnirtung, ін.: ᐸᖕᓂᖅᑑᖅ) — эскімоскія вёска, размешчаная на востраве Бафінава Зямля ў раёне Кікіктані тэрыторыі Нунавут, Канада. Каардынаты — 66°08' паўн. ш.; 65°45’з. д. Насельніцтва — 1,276 чал. (2001), што складае прыблізна 9 % насельніцтва вострава Бафінава Зямля. Вёска размешчана на прыбярэжнай раўніне фіёрда Пангніртунг, які злучаецца з залівам Камберленд. Плошча вёскі 7.54 км².