Панкоўка
| ||||||||||||||||
Панкоўка (руск.: Панко́вка) — рабочы пасёлак у Наўгародскім муніцыпальным раёне Наўгародскай вобласці Расіі. Панкоўка — самы населены рабочы пасёлак Наўгародскай вобласці.
Пасёлак размешчаны на правым беразе ракі Вяража, на паўднёвы захад ад Вялікага Ноўгарада (прымыкае да абласнога цэнтра ушчыльную), з якім звязаны аўтобусным маршрутам.