Панорпа | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Panorpa communis | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Панорпа, ці Скарпіённіца звычайная[1] (Panorpa communis) — від насякомых з атраду скарпіёнавых мух.
Панорпа бура-чорнага колеру з жоўтымі нагамі і часткай грудзей, з чырванаватым хабатком і канцом брушка самца. На крылах чорныя плямы. Даўжыня цела 13-15 мм, размах крылаў да 30 мм.
Водзіцца амаль ва ўсёй Еўропе і Расіі, звычайна на кустах і дрэвах. Самка кладзе яйкі ў зямлю, праз 8 дзён выходзяць лічынкі, якія ў месяц дасягаюць поўнага росту і затым закопваюцца глыбей, робячы паражніну для акуклення, тут яны ляжаць ад 10 дзён да 2 тыдняў, затым акукляюцца і праз 2 тыдні ператвараюцца ў дарослае насякомае. На працягу лета могуць развіцца два пакалення, з якіх апошняе зімуе ў стадыі лічынкі або кукалкі.