Пантанал | |
---|---|
парт.: Pântanal | |
![]() | |
Каардынаты: 18° пд. ш. 56°30′ з. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Рэгіён | |
Плошча | 195 000 км² |
![]() |
Пантана́л[1] (парт.: Pântanal) — забалочаная нізіна ў вярхоўях ракі Парагвай каля заходняга падножжа Бразільскага нагор’я (пераважна ў Бразіліі), аб’ект са спіса Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Займае тэктанічную ўпадзіну, запоўненую азёрна-рачнымі адкладамі. Вышыня — 50-70 м. У перыяд дажджоў запаўняецца. У засуху ўяўляе сабой спалучэнне балот, азёр, саланчакоў, лясных і травяністых участкаў.
Гэты шырокі рэгіён на захадзе Бразіліі займае большую частку штата Мату-Гросу. Аднайменны прыродаахоўны комплекс з’яўляецца адным з буйнейшых ва ўсім свеце. Ён складаецца з чатырох рэзерватаў агульнай плошчай каля 187 тыс. га.
Пантанал — багацейшая прэснаводная экасістэма Зямлі. Краявіды гэтага рэгіёна разнастайныя і маляўнічыя. Яны ўключаюць трапічныя берагавыя лясы, сухія лістападныя трапічныя лясы, атлантычныя дажджавыя лясы, водна-балотныя ўгоддзі і саванну. Такі неаднародны ландшафт абумовіў шырокую відавую разнастайнасць. У межах гэтай унікальнай ахоўнай вобласці растуць прыблізна 3500 відаў раслін, яе насяляюць каля 50 відаў рэптылій, болей за 400 відаў рыб, 650 відаў птушак і 80 відаў сысуноў.
![]() |
Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 999 рус. • англ. • фр. |