Пань Гэн | |
---|---|
кіт.: 盤庚 | |
Нараджэнне | XV стагоддзе да н.э. |
Смерць |
1374 да н.э. |
Род | Шан |
Бацька | Zu Ding[d] |
Пань Гэн (кіт. 盤庚, піньінь Pán Gēng) — васямнаццаты кіраўнік з дынастыі Шан[1]. Ён кіраваў у 1401—1374 гадах да н.э.
Пань Гэн — сын Цзу Дзіна . Пры нараджэнні атрымаў імя Цзы Сюнь (кіт.: 子旬). Каля 1401 года да н.э., пасля смерці брата Ян Цзя, Гэн стаў кіраўніком. Па розных дадзеных, у 1400 ці 1388 годзе да н.э. Гэн вырашыў перанесці сталіцу з горада Янь, які ўвесь час пакутаваў ад паводак, у горад Інь (Сучасны Іньсюй). Па назве сталіцы гісторыкі называюць гэтую дзяржаву Шан-Інь.
Паводле старажытных кітайскіх гісторыкаў, Пань Гэн быў адказным за дзяржаўныя абавязкі, шмат зрабіў для развіцця арміі. Пры ім пачала актыўна развівацца сельская гаспадарка, а таксама з’явілася новае рамяство — шаўкоўніцтва[2].
Яго пераемнікам стаў яго малодшы брат, Сяа Сінь.