Папскі Латэранскі ўніверсітэт

Папскі Латэранскі ўніверсітэт
лац.: Pontificia Universitas Lateranensis
Арыгінальная назва лац.: Pontificia Universitas Lateranensis
Заснаваны 1773
Рэктар Alfonso V. Amarante[d]
Студэнты 1 868[1]
Краіна
Размяшчэнне Рым
Сайт pul.it
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Папскі Латэранскі ўніверсітэт (лац.: Pontificia Universitas Lateranensis) — каталіцкая вышэйшая навучальная ўстанова са статусам ўніверсітэта з сядзібай у Рыме, якая кіруецца Святым Прастолам.

Універсітэт быў заснаваны ў 1773 годзе Папам Кліментам XIV пасля таго, як ён забараніў Ордэн Іезуітаў, і афіцыйна даверыў духавенству Рымскай дыяцэзіі місію выкладаць тэалогію і філасофію навучэнцам рымскіх вучэльняў.

У 1824 годзе Папа Леў XII аднавіў Ордэн іезуітаў і вярнуў ім тое, што стала Папскім Грыгарыянскім універсітэтам. На месцы, дзе ў 1853 годзе стаяў палац Святога Апалінарыя, Папа Пій IX заснаваў факультэт кананічнага і цывільнага права і Папскі інстытут Utriusque Iuris. Новая ўстанова атрымала назву Папская рымская семінарыя.

Папа Пій XI даў вучэльне пастаяннае месца ў базіліцы святога Яна на Латэране, а ў 1932 годзе генеральны вікарый Рыма быў прызначаны яго канцлерам. У наступным годзе Папа Ян XXIII узвёў інстытут ва ўніверсітэт і даў яму назву Папскі Латэранскі ўніверсітэт.

У 1981 годзе Папа Ян Павел ІІ заснаваў ва ўніверсітэце Папскі інстытут па вывучэнні шлюбу і сям’і, які мае права надаваць навуковыя ступені. Папа Францыск І змяніў яго місію ў верасні 2017 года, перайменаваўшы яго ў Папскі тэалагічны інстытут навук аб шлюбе і сям’і імя Яна Паўла ІІ. Інстытут мае паўнамоцтвы прысуджаць уласныя вучоныя ступені.

У 2001 годзе было створана выдавецтва Латэранскага ўніверсітэта для выдання навуковых публікацый і часопісаў.

Згодна з пастановай Міністэрства універсітэтаў і навуковых даследаванняў Італьянскай Рэспублікі ад 21 верасня 2006 года дыпломы ўніверсітэта вызнаны эквівалентнымі дыпломам, выдаваемым італьянскімі дзяржаўнымі ўніверсітэтамі.

  • Факультэт філасофіі
  • Факультэт тэалогіі
  • Факультэт кананічнага права
  • Факультэт цывільнага права

Зноскі

  1. https://ita.calameo.com/read/00676662698aa995fda4b Праверана 3 верасня 2022.