Паразіталогія — біялагічная навука пра паразітычныя арганізмы, выкліканыя імі хваробы жывёл, чалавека і раслін, метады і сродкі барацьбы з паразітозамі.
Падзяляецца на агульную, медыцынскую, ветэрынарную, экалагічную і агранамічную.
Асноўныя метады даследавання — мікраскапічны, эксперыментальны і клінічны.
Зачаткі паразіталогіі ўзніклі ў глыбокай старажытнасці. Сістэмнае вывучэнне паразітаў пачалося ў 18 стагоддзі (К. Ліней, П. С. Палас, К. І. Скрабін і інш.).