Парапет

Майстэрскі зроблены парапет даху.

Парапет — невысокая суцэльная сценка, якая агароджвае пакрыццё будынка, тэрасу, балкон, набярэжную, мост і інш.

Часта бывае пастаментам для дэкаратыўных ваз і статуй. Вядомы са старажытнасці ў архітэктуры Грэцыі і Рыма. Найбольш шырока выкарыстоўваўся ў архітэктуры стыляў рэнесансу, барока і класіцызму. У выглядзе парапету робяць парадныя агароджы ўчасткаў сквераў і паркаў.