Парасон

Схема парасона

Парасон (ад фр.: parasol[1] — літаральна «Заслона ад сонца») — прылада, прызначаная для абароны чалавека ад дажджу або ад сонечных прамянёў.

Парасон складаецца звычайна з сінтэтычнага воданепранікальнага матэрыялу (нейлон, поліамід), нацягнутага на каркас з металічных дроту, які ўмацоўваецца на стрыжні (ручка парасона), прызначаным для ўтрымання парасона над галавой. Для зручнасці ручка парасона загнутая на канцы ў выглядзе крука або мае на канцы булавешку, якая можа мець розныя формы.

Зноскі

  1. Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999.  — Т. 2 : М—Я. — 1999. — С. . — 736 с. — ISBN 985-11-0153-2., С.167