Параўнальная паліталогія — адзін з кірункаў паліталогіі (палітычнай навукі). Асноўным метадам параўнальнай паліталогіі выступае метад параўнання. Адсюль бярэ пачатак яшчэ адна назва гэтага кірунку — кампаратывістыка (ад англ. — compare — параўноўваць). Параўнальная паліталогія займаецца вывучэннем палітыкі шляхам параўнання і супастаўлення аднатыпных палітычных з'яў у розных палітычных сістэмах. Сярод такіх з'яў у першую чаргу падвяргаюцца вывучэнню палітычныя працэсы, палітычныя адносіны, палітычныя інстытуты, палітычныя рэжымы, палітычная культура, палітычныя партыі, рухі і да т.п.