Парламент Габона (фр.: Parlement du Gabon) — заканадаўчы орган Габона.
Сучасны парламент складаецца з дзвюх палат:
Сенат у складзе 102 сенатараў абіраецца муніцыпальнымі і рэгіянальнымі дарадцамі. Нацыянальная асамблея складаецца са 120 дэпутатаў, якія выбіраюцца шляхам усеагульных прамых выбараў пры тайным галасаванні тэрмінам на 5 гадоў.