Парламенцкая Скупшчына Босніі і Герцагавіны (басн.: Parlamentarna skupština Bosne i Hercegovine, харв.: Parlamentarna skupština Bosne i Hercegovine, сербск.: Парламентарна скупштина Босне и Херцеговине) — двухпалатны прадстаўнічы і заканадаўчы орган (парламент) Босніі і Герцагавіны.
Ніжняя, Палата Прадстаўнікоў уключае 42 дэпутатаў, выбіраемых на 4 гады па прапарцыйнай сістэме. Усе тры абшчыны краіны - сербы, харваты і баснійцы - прадстаўлены ў Палаце прадстаўнікоў 14 дэпутатамі.
Верхняя, Палата Народаў уключае 15 дэпутатаў, зацверджаных парламентамі аўтаномных рэспублік.