24 верасня 2017 года | |||
---|---|---|---|
Яўка: | 76,2% | ||
Кандыдат: | Ангела Меркель | Марцін Шульц | Аліс Вайдэль |
Партыя: | «ХДС/ХСС» | «СДПГ» | «АдГ» |
Глава партыі з: | 10 красавіка 2000 | 19 сакавіка 2017 | 23 красавіка 2017 |
Галасоў: | (32,5%) |
(20,5%) |
(12,6%) |
Кандыдат: | Крысціян Лінднер | Сара Вагенкнехт | Катрын Гёрынг-Экарт |
Партыя: | «Свабодныя дэмакраты» | «Левыя» | «Зялёныя» |
Глава партыі з: | 7 снежня 2013 | 15 лістапада 2008 | 15 лістапада 2008 |
Галасоў: | (10,7%) |
(9,2%) |
(8,9%) |
Вынікі выбараў па аднамандатных акругах. ХДС/ХСС: 231 СДПГ: 59 Левыя: 5 АдГ: 3 Зялёныя: 1 |
Выбары ў Бундэстаг Германіі былі праведзены 24 верасня 2017 года[1]. На іх былі абраныя 709 членаў 19-га склікання Бундэстага[2].
Пасля апошніх выбараў 2013 года была сфарміравана «вялікая» кааліцыя з блоку ХДС/ХСС і СДПГ. Ангела Меркель заняла пасаду кацлера, а Зігмар Габрыэль намесніка старшыні ўрада. Свабодная дэмакратычная партыя — былы партнёр ХДС/ХСС па кааліцыі — не здолела пераадолець 5-працэнтны бар’ер і прайсці ў Бундэстаг[3].
Германскія выбары з’яўляюцца ўсенародным галасаваннем. У ім прымаюць удзел усе грамадзяне Германіі, якія дасягнулі ўзросту 18 гадоў. Кожны выбаршчык мае два галасы. Адзін голас аддаецца за асобу, другі голас грамадзянін аддае за спіс людзей, якіх вылучае кожная партыя, якая ўдзельнічае ў выбарах. У 2017 годзе гэта: ХДС/ХСС, СДПГ і г.д. Любы чалавек, які хоча абрацца ў Бундэстаг, павінен быў сабраць не менш за 5%. Тыя ж патрабаванні для партый, што ідуць па спісах. Ім патрэбна таксама сабраць не менш за 5% галасоў. Да выбараў Бундэстаг павялічылі да 709 членаў, з якіх 299 чалавек павінна быць выбрана па аднамандатных акругах. Астатнія выбіраюцца па спісах.
Палітычная партыя | Выбарчая акруга | Выбарчыя лісты | Усяго месцаў |
+/– | ||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Галасы | % | Месцы | Галасы | % | Месцы | |||||||||
ХДС | 14,027,804 | 30.2 | 185 | 12,445,832 | 26.8 | 15 | 200 | −55 | ||||||
СДПГ | 11,426,613 | 24.6 | 59 | 9,538,367 | 20.5 | 94 | 153 | −40 | ||||||
АдГ | 5,316,095 | 11.5 | 3 | 5,877,094 | 12.6 | 91 | 94 | +94 | ||||||
СвДП | 3,248,745 | 7.0 | 0 | 4,997,178 | 10.7 | 80 | 80 | +80 | ||||||
Левыя | 3,966,035 | 8.6 | 5 | 4,296,762 | 9.2 | 64 | 69 | +5 | ||||||
«Зялёныя» | 3,717,436 | 8.0 | 1 | 4,157,564 | 8.9 | 66 | 67 | +4 | ||||||
ХСС | 3,255,604 | 7.0 | 46 | 2,869,744 | 6.2 | 0 | 46 | −10 | ||||||
Усе партыі атрымалі менш за палову месцаў у Бундэстагу. Гэта значыць, што той, хто захоча стаць канцлерам, павінен быў стварыць урад з іншай партыяй, што будзе абрана ў Бундэстаг. Усе партыі выключылі стварэнне ўрада з «Альтэрнатывай для Германіі». ХДС/ХСС і Свабодная дэмакратычная партыя (СвДП) выключылі стварэнне ўрада з Левымі. Сацыял-дэмакратычная партыя (СДПГ) і Зялёныя не выключылі, што могуць ўвайсці ва ўрад з Левымі. ХДС/ХСС не выключае стварэння ўрада з СвДП.
7 лютага 2018 года ХДС/ХСС і СДПГ дамовіліся аб фарміраванні новага ўрада Германіі. Яны зноў стварылі «вялікую кааліцыю»[4].
Ангела Меркель | Марцін Шульц | Сара Вагенкнехт, Дзітмар Барч | Катрын Гёрынг-Экарт, Джэм Эздэмір | Крысціян Лінднер | Аліс Вайдэль, Аляксандр Гаўланд |
ХДС/ХСС | СДПГ | Левыя | Саюз 90/Зялёныя | СвДП | АдГ |
Упершыню ў гісторыі Бундэстага былі абраны пасламі ўраджэнцы СССР: Вальдэмар Герт і Антон Фрызен.