Парнас | |
---|---|
грэч. Παρνασσός | |
![]() | |
Найвышэйшы пункт | |
Абсалютная вышыня | 2 455 м |
Адносная вышыня | 1 590 м |
Размяшчэнне | |
38°31′59″ пн. ш. 22°37′00″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
![]() |
Парна́с (грэч. Παρνασσός) — горны масіў у Грэцыі, на поўнач ад Карынфскага заліва. Вышыня 2457 м.
Складзены з вапнякоў, вяршыня скалістая. Да вышыні 1000 м укрыты міжземнаморскімі хмызнякамі і хваёвымі лясамі.
Каля падножжа Парнаса — старажытнагрэчаскі горад Дэльфы, археалагічны запаведнік, уключаны ЮНЕСКА ў спіс Сусветнай спадчыны, рэшткі помнікаў архітэктуры VII ст. да н.э. — I ст. н.э.
Паводле старажытнагрэчаскай міфалогіі Парнас — месцазнаходжанне Апалона і муз; у пераносным значэнні — садружнасць паэтаў, парнаскія кветкі — вершы, парнаскія сёстры — музы. Адсюль выраз «Узысці на Парнас»: дасягнуць сапраўднага поспеху і прызнання ў літаратуры і мастацтве.
Архітэктурны музей. Нацыянальны парк.