Пародыя залацістаіголкавая

Пародыя залацістаіголкавая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Parodia chrysacanthion (Schum.) Backeb.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  907396
NCBI  182834
EOL  5194297
IPNI  183365-2
TPL  tro-50180483

Пародыя залацістаіголкавая[3] (Parodia chrysacanthion) — від кактусаў з роду пародыя (Parodia).

Пародыя залацістаіголкавая

Сцябло шарападобна-пляскатае, светла-зялёнае. Рэбраў 24, яны слаба выяўленыя, невысокія, размешчаныя па спіралі. Арэолы белаапушаныя.

Калючкі шматлікія, залаціста-жоўтыя, тонкія, шчацінкападобныя, 0,8-1 см даўжынёй, адна з цэнтральных калючак да 2 см даўжынёй.

Кветкі дробныя, да 2 см даўжынёй і ў дыяметры, залаціста-жоўтыя.

Распаўсюджанне

[правіць | правіць зыходнік]

Эндэмік аргентынскай правінцыі Жужуй.

  • Echinocactus chrysacanthion
  • Echinocactus microspermus

Вырошчваецца як пакаёвая і аранжарэйная дэкаратыўная расліна.

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Н. В. Богдан. Пародыя // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — С. 123. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
  • Бабин Д. М. Кактусы и другие суккуленты. — Мн.: Миринда, 2000. — С. 110. — (Ваша усадьба) ISBN 985-6511-28-3
  • Мохов Е. Р. Кактусы. — СПб.: ООО «Издательский Дом „Кристалл“», 2003. — С. 220 ISBN 5-306-00172-6