Парсек | |
---|---|
Абазначэнне адзінкі | pc[1][2], пк, فخ, pc, պկ, pc і pc |
Формула, якая апісвае закон або тэарэму | |
Пазначэнне ў формуле | , , і |
Пераўтварэнні да асноўнай адзінкі СІ | 30 856 775 814 914 000 м[3] |
Пераўтварэнне ў іншыя адзінкі вымярэння | 30 856 775 814 914 000 м[3], 206 264,806247 ± 0 астранамічная адзінка[3], 30 856 774 880 361 000 м[2], 30 856 775 814 914 ± 0,102 км[3], 30 857 561 856 000 000 м, 30 856 775 761 310 000 м і 30 856 775 761 312 000 м |
Фізічная велічыня | даўжыня[2] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Парсе́к [ад словаў паралакс і секунда] — пазасістэмная адзінка вымярэння адлегласці, якой карыстаюцца ў астраноміі, звычайна для аб'ектаў па-за Сонечнай сістэмай. Азначаецца пс.
Адлегласць у 1 пс адпавядае гадавому паралаксу ў адну вуглавую секунду (1″), або адлегласць, з якой радыус арбіты Зямлі бачны пад вуглом у 1″[4].
1 пс = 3,26 св. г. = 206265 а. а. = 30,857×1012 км. Ужываюцца і больш буйныя адзінкі, напрыклад, 1 кілапарсек (1 кпс) = 103 пс і 1 мегапарсек (1 Мпс) = 106 пс.