Партатыўны медыяпрайгравальнік або партатыўны медыяплэер (ПМП, англ.: portable media player) (таксама ўключае звязаныя з імі лічбавы аўдыяпрайгравальнік/аўдыяплэер (ЛАП, англ.: digital audio player)) — гэта партытыўная бытавая элетронная прылада, здольная захоўваць і прайграваць лічбавыя медыя, такія як аўдыя, відарысы і відэа-файлы.[1][2] Даныя звычайна захоўваюцца на кампакт-дысках (CD), лічбавых відэа-дысках (DVD), дысках Blu-ray (BD), флэш-памяці, microdrive'ах або цвёрдых дысках; ранейшыя ПМП выкарыстоўвалі фізічныя носьбіты, але сучасныя прайгравальнікі выкарыстоўваюць флэш-памяць. З іншага боку, аналагавыя партатыўныя аўдыяпрайгравальнікі прайграюць музыку з нелічбавых носьбітаў, якія засноўваюцца на аналагавых медыя, такія як касетныя плёнкі або вінілавыя пласцінкі.
Лічбавыя аўдыяпрайгравальнікі (ЛАП) часта распаўсюджваліся як MP3-прайгравальнікі, нават калі яны таксама падтрымлівалі іншыя фарматы файлаў і тыпы медыя.[3][4] Тэрмін ПМП быў уведзены пазней для прылад, якія мелі дадатковыя магчымасці, такія як відэапрайграванне. Яны з’яўляюцца партатыўнымі, утрымліваючы ўнутраныя або замяняльныя батарэі, абсталяваныя раздымам для навушнікаў 3.5 мм, які можа выкарыстоўвацца для навушнікаў або для падключэння да бумбоксаў, палічных стэрэасістэм або падключэння да аўтамабільнага аўдыя і дамашніх стэрэа, як правадных, так і бесправадных з падключэннем праз, напрыклад, Bluetooth. Некаторыя прайгравальнікі таксама ўключаюць радыё-наладку, запіс голасу і іншыя функцыі.
Партатыўны медыяпрайгравальнік на Вікісховішчы |