Партызанскі раён (Мінск)

Партызанскі раён
Герб
Герб
Краіна
Статус гарадскі раён
Уваходзіць у
Дата ўтварэння 8 красавіка 1977
Насельніцтва
  • 97 697 чал. (2015)
Плошча
  • 22 км²
Вышыня
над узроўнем мора
207 м[2]
Партызанскі раён на карце
Паштовыя індэксы 220009[1], 220034 220037[1], 220038[1], 220046[1], 220071[1], 220088[1] і 220138[1]
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Адміністрацыя Партызанскага раёна па адрасе вул. Захарава, 53

Партызанскі раён — адміністрацыйны раён Мінска. Размешчаны ва ўсходняй частцы горада. Створаны ў 1978. Плошча: 22 км² (пачынаючы з 26 сакавіка 2012 г. у склад Партызанскага раёна г. Мінска з тэрыторыі Мінскага раёна Мінскай вобласці былі ўключаны зямельныя ўчасткі юрыдычных, фізічных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў агульнай плошчай 4095,0812 г. (гл. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26.03.2012 г. № 141). Насельніцтва: 95 тыс. чалавек, беларусаў — 76 %.

Плошча Перамогі, мяжа Партызанскага і Цэнтральнага раёнаў Мінска

Адзін з двух самых прамыслова развітых раёнаў горада. Яго доля ў агульным аб’ёме выпуску прамысловай прадукцыі перавышае 20 %. Буйнейшыя прадпрыемствы: Мінскі трактарны завод, Мінскі маторны завод, Белкамунмаш, Электратэхнічны завод, Слодыч.

Адукацыя і культура

[правіць | правіць зыходнік]

На тэрыторыі раёна размешчаны Мінскі дзяржаўны лінгвістычны універсітэт, Інстытут нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.