Plaid Cymru — Па́ртыя Уэ́льса (вал.: Plaid Cymru; /plaɪd ˈkəmrɨ̞/) — левацэнтрысцкая палітычная партыя валійскіх нацыяналістаў. Адстойвае ідэі аддзялення Уэльса ад Вялікабрытаніі і стварэння незалежнай дзяржавы. Звычайна найбольшую падтрымку атрымлівае ў сельскіх раёнах паўночнага і заходняга Уэльса, сярод насельніцтва, якое размаўляе на валійскай. На парламенцкіх выбарах Вялікабрытаніі ў 2010 Партыя Уэльса атрымала 11,3 % галасоў усіх выбаршчыкаў Уэльса[1].
Партыя мае адно дэпутацкае месца ў Еўрапарламенце з чатырох месцаў ад Уэльса, тры з 40 уэльскіх месцаў у палаце абшчын парламента Вялікабрытаніі, і 11 з 60 месцаў ва Уэльскай Асамблеі. Усяго ў шэрагах партыі налічваецца каля 10 тысяч чалавек.
«Plaid» цесна супрацоўнічае з Шатландскай нацыянальнай партыяй: яны ўтвараюць кааліцыю ў брытанскім парламенце, а таксама бяруць удзел у дзейнасці Еўрапейскага свабоднага альянсу.