Партыя рабочага абнаўлення | |
---|---|
Дата заснавання | 1997 |
Штаб-кватэра | Бразілія, Бразілія |
Краіна | |
Ідэалогія | нацыянал-кансерватызм, бразільскі нацыяналізм[d], антыкамунізм, правы папулізм[d], сацыяльны кансерватызм, эканамічны нацыяналізм[d], рабочы рух, мілітарызм, LGBT rights opposition[d] і Janismo[d] |
Колькасць членаў | 134 606 |
Сайт | prtb.org.br |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Партыя рабочага абнаўлення (парт.: Partido Renovador Trabalhista Brasileiro, скарочана — PRTB) — правая палітычная партыя Бразіліі.
Партыя ўтворана ў 1994 годзе членамі былой Рэфармісцкай партыі, якія не ўвайшлі ў створаную на базе апошняй Прагрэсіўную партыю. Зарэгістравана ў 1997 годзе.
Належыць да трабалісцкай традыцыі Жэтуліу Варгаса, прытрымліваецца кансерватыўных, правапапулісцкіх і карпаратывісцкіх поглядаў.
У 2006 годзе ад партыі абраўся сенатарам экс-прэзідэнт Фернанду Колар ды Мелу, у 1992 годзе падвергнуты працэдуры імпічменту. Партыйны лідар Леві Фідэліс атрымліваў нязначную колькасць галасоў на прэзідэнцкіх выбарах 2010 і 2014 гадоў.