Парушэнец парасоністы |
Агульны выгляд квітнеючых раслін |
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Від: | Парушэнец парасоністы |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Chimaphila umbellata (L.) W.P.C.Barton
|
|
Парушэнец парасоністы[1], Станаўнік мужчынскі[2], Грушніча[3] (Chimaphila umbellata) — расліна сямейства Верасовыя (Ericaceae).
Вечназялёная расліна вышынёй да 20 см, са скурыстым падоўжана-ланцэтным лісцем, клінавата звужаным да аснавання. Па краі лісце пілаватае, зверху цёмна-зялёнае, бліскучае, знізу — бледна-зялёнае, размешчанае амаль кольцамі. Ружовыя кветкі сабраны ў суквецці-парасонікі на даволі доўгіх ножках. Плод — каробачка.
Сустракаецца ў хваёвых, змешаных і букавых лясах. Лекавая расліна.
Мае патрэбу ў ахове.
Зноскі