Парыжскае мірнае пагадненне | |
---|---|
Дата падпісання | 27 студзеня 1973 года |
Месца падпісання | Францыя, Парыж |
Увайшоў у сілу | 28 студзеня 1973 года |
Страціў сілу | дэ-факта 1975 |
Бакі |
Паўночны В'етнам ЧРПРПВ Паўднёвы В’етнам ЗША |
Умовы | спыненне баявых дзеянняў |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Парыжскае пагадненне пра спыненне вайны і аднаўленні міру ў В’етнаме — дыпламатычнае пагадненне, падпісанае ў Парыжы 27 студзеня 1973 года па выніках чатырохгадовых перамоваў бакоў В’етнамскай вайны. Пагадненне было падпісана міністрамі замежных спраў Дэмакратычнай Рэспублікі В’етнам, Рэспублікі В’етнам, ЗША і Часовага рэвалюцыйнага ўрада Рэспублікі Паўднёвы В’етнам.
Асноўныя палажэнні Парыжскага пагадненні:
Парыжскае пагадненне было заклікана спыніць В’етнамскую вайну, якая ішла з канца 1950-х гадоў у выглядзе грамадзянскай вайны паміж дзвюма часткамі В’етнама з наступным умяшаннем ЗША, СССР і шэрагу іншых дзяржаў. Аднак, як і ў выпадку з Жэнеўскімі пагадненнямі 1954 года, варагуючыя бакі шматкроць парушалі падпісаныя дамоўленасці, бо механізм кантролю за іх выкананнем быў недастатковым. Асноўным наступствам пагадненняў стаў выхад з вайны ЗША. 29 сакавіка быў завершаны вывад амерыканскіх войскаў з Рэспублікі В’етнам, а 1 красавіка Паўночны В’етнам завяршыў працэдуру рэпатрыяцыі амерыканскіх ваеннапалонных. Аднак задэклараваны свабодныя і дэмакратычныя выбары ў Рэспубліцы В’етнам так і не былі праведзены. Баявыя дзеянні неўзабаве аднавіліся, і пасля набылі такі ж шырокамаштабны характар, як і раней. Паўночны В’етнам не вывеў свае войскі з поўдня, наадварот, працягваў нарошчваць іх[заўв 2]. Перамовы паміж бакамі зайшлі ў тупік. У сакавіку 1975 года паўночнав’етнамская армія ўварвалася ў Рэспубліку В’етнам і на працягу двух месяцаў ўстанавіла кантроль над ёй, што супярэчыла пункту Парыжскага пагаднення аб мірным характары ўз’яднання.
Кіраўнікі дэлегацый ЗША і Паўночнага В’етнама на перамовах Генры Кісінджэр і Ле Дык Тхо былі ўдастоены Нобелеўскай прэміі міру за сваю ролю ў дасягненні Парыжскіх пагадненняў. Ле Дык Тхо адмовіўся яе прыняць, матывуючы гэта тым, што сапраўдны мір у В’етнаме так і не наступіў.