Парэчкавы пупышкавы клешч |
|
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Від: | Парэчкавы пупышкавы клешч |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Cecidophyopsis ribis (Westwood, 1869)
|
Сінонімы |
---|
- Acarus ribis Westwood, 1869
- Phytoptus ribis Nalepa, 1893
|
|
Парэчкавы пупышкавы клешч[1] (Cecidophyopsis ribis) — від мікраскапічных чатырохногіх кляшчоў (Prostigmata) роду Cecidophyopsis сямейства Eriophyidae.
Еўропа, Аўстралія, Арыентальны рэгіён[2].
Даўжыня каля 0,2 мм, цела белае, чэрвепадобнае з 4 нагамі[3]. Сцернум скарочаны. Дарсальныя шчацінкі на шчыціку адсутнічаюць. Геніталіі самак набліжаны да аснаванняў тазікаў ног[4].
Cecidophyopsis ribis з’яўляецца шкоднікам агрэсту і чорных парэчак[4](часам пашкоджвае чырвоныя і белыя парэчкі). Зімоўка і далейшае развіццё кляшчоў адбываецца ўнутры пупышак (у адной пупышцы можа знаходзіцца да 3-8 тысяч асобін). Пасля засялення кляшчамі пупышкі набываюць круглявую форму і да восені становяцца больш буйнымі. У пачатку наступнага года пупышкі ўспушваюцца да памераў гарошыны (дэфармаваныя лісточкі выпінаюць вонкі праз лускавінкі), і паступова набываюць форму маленькага качанчыка капусты, які лопнуў. Рассяляюцца як з пасадачным матэрыялам, так і з дапамогай ветру, птушак, насякомых (большасць пры гэтым гіне). У год бывае пяць пакаленняў: два вясновых і тры летне-асенніх[3].
Для барацьбы са шкоднікамі неабходна выскубанне пупышак і знішчэнне заражаных кляшчамі галінак, выкананне правіл агратэхнікі і выкарыстанне акарыцыдаў[3].
Зноскі
- Великань В. С., Гегечкори А. М., Голуб В. Б. и др. Определитель вредных и полезных насекомых и клещей плодовых и ягодных культур в СССР / Сост. Л. М. Копанева. — Л.: Колос, 1984. — С. 254—263. — 288 с. — 35 000 экз.