Парэчкі пушыстыя

Парэчкі пушыстыя
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ribes spicatum Robson, 1796


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  505890
NCBI  135520
EOL  484054
GRIN  t:313955
IPNI  793001-1
TPL  kew-2426685

Парэ́чкі пушыстыя[3] (Ribes spicatum) — від кветкавых раслін роду Парэчкі (Ribes) сямейства Агрэставыя.

Куст да 1,5 м вышынёй, з моцнымі светла-карычневымі парасткамі і карой, пакрытай расколінамі. Пупышкі яйкападобна-канічныя 4—10 мм даўжынёй, бураватыя, прыціснутыя або трохі аддаленыя. Пупышкавыя лускі пакрытыя рэдкімі белымі валасінкамі, па краі раснічастыя. Ліставыя рубцы трохкутныя, адносна шырокія, светлыя, бледна-шэрыя. Плод — ягада чырвонага колеру, 5-8 мм у дыяметры, кіслая на смак.

Расце ў іглічных, радзей лісцяных лясах на палянах, уздоўж берагоў рэк і азёр. Даволі рэдкі від, мае патрэбу ў ахове.

Від Парэчкі пушыстыя ўваходзіць у род Парэчкі (Ribes) сямейства Агрэставыя (Grossulariaceae) парадку Каменяломнікакветныя (Saxifragales).


  яшчэ 14 сямействаў
(па Сістэме APG III)
 
     
  парадак Каменяломнікакветныя     від Парэчкі пушыстыя
         
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     семейство Агрэставыя   род
Парэчкі
   
           
  яшчэ 58 парадкаў кветкавых раслін
(па Сістэме APG III)
  яшчэ каля 150 відаў
   

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 8. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Ribes pubescens