Пасажыр — чалавек, які знаходзіцца ў транспартным сродку і не кіруе ім.
У грамадскім транспарце пасажыр павінен аплаціць праезд, акрамя некаторых груп, напр. інвалідаў. Пасажыр таксі аплочвае праезд пасля паездкі. За неаплату праезду або правозу багажу кантралёрамі выпісваецца штраф.
Звычайна пасажыр мае права бясплатна перавозіць з сабой дзяцей, ручную паклажу ў межах устаноўленых норм і дробных жывёлін.
Транспартны сродак, які перавозіць пасажыраў, называецца пасажырскім (напрыклад, вагон, цягнік, самалёт, аўтобус, цеплаход і г. д.). Калі ж, акрамя пасажыраў, ім ажыццяўляецца перавозка грузаў, то ён называецца грузапасажырскім.
У Беларусі абавязковым з’яўляецца страхаванне пасажыраў[1].