Пасаргады (перс.: پاسارگاد, «Сады Фарса») — старажытны персідскі горад, першая сталіца імперыі Ахеменідаў. Размешчаны на тэрыторыі сучаснай правінцыі (астана) Фарс у Іране, на адлегласці 87 км на паўночны ўсход ад Персепаля, у 130 км ад Шыраза.
Кір Вялікі пачаў у 546 да н.э. будаўніцтва сваёй сталіцы, аднак ён памёр, калі будаўніцтва яшчэ не завяршылася. Горад стаў сталіцай. Пазней Дарый I пабудаваў Персепаль і перанёс сталіцу туды.
У археалагічную зону ўваходзіць маўзалей Кіра, крэпасць Тол-э-тахт на ўзгорку, руіны двух царскіх палацаў і сады ў жанры чахар багх — чатырохузроўневыя сады. Усяго археалагічная зона пакрывае плошчу 1.6 кв. км.
Планіроўка горада рабілася так, каб ён мог вытрымаць землетрасенні вялікай сілы.
Да пахавальнай камеры вядуць шэсць шырокіх ступеняў, памеры камеры 3.17 х 2.11 х 2.11 м. У 330 г. да н.э. грабніцу наведаў Аляксандр Македонскі. Падчас знаходжання цара ў Індыйскім паходзе грабніца была разрабавана; пасля вяртання Аляксандр загадаў пакараць смерцю рабаўнікоў.
Калі мясцовасць занялі арабы, сярод іх распаўсюдзілася павер'е, што грабніца належыць маці прарока Сулеймана (цара Саламона). З імем Саламона легенда звязала і іншыя збудаванні Пасаргадаў.
Нароўні з пірамідай Джосера, маўзалей Кіра паслужыў архітэктурным правобразам шчусеўскага маўзалея Леніна на Чырвонай плошчы.
Каля гэтай грабніцы высечаны кароткі і сціплы клінапісны персідска-элама-вавілонскі тэкст — «Я — Куруш, цар, Ахеменід», а таксама намалявана крылатая істота ў эламскім царскім адзенні і з галаўным уборам егіпецкіх багоў, якая ахоўвае колішні пасагардскі палац. Прыналежнасць гэтай грабніцы Кіру наўрад ці можа падвяргацца сумневам хоць бы з-за поўнай адпаведнасці збудавання з апісаннем, напрыклад, у Арыставула, якому Аляксандр даручыў клапаціцца пра яго захаванасць.
Тым не менш, некаторымі даследчыкамі атрыбуцыя гэтага збудавання як маўзалея Кіра лічыцца дакументальна не даказанай. Паводле найбольш распаўсюджанай з альтэрнатыўных версій гэты будынак мог служыць зараастрыйскім свяцілішчам агню. Таксама існуе версія, што Кір пахаваны пад так званым «Кубам Заратустры» у некропалі Накшэ-Рустам.
Будаўніцтва плаціны пачалося 19 красавіка 2007. Археолагі і гісторыкі пратэстуюць супраць будаўніцтва, старажытныя сталіцы могуць быць затоплены ці моцна пашкоджаны з-за рэзкага павышэння вільготнасці глеб.
Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 1106 рус. • англ. • фр. |