Паскаль Грэгары | |
---|---|
фр.: Pascal Greggory | |
Род дзейнасці | тэатральны акцёр, кінаакцёр, выканаўца, сцэнарыст, тэлеакцёр, акцёр |
Дата нараджэння | 8 верасня 1954[1][2] (70 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Паскаль Грэгары (фр. Pascal Greggory; нар. 8 верасня 1954, Парыж, Францыя) — французскі акцёр.
Паскаль Грэгары нарадзіўся 8 верасня 1954 года ў Парыжы ў буржуазнай пратэстанцкай сям’і. З 12-ці гадоў Паскаль спяваў у хоры на сцэне парыжскай Оперы, а таксама выконваў «дзіцячыя ролі» ў тэатры. У гэты ж час вучыўся на курсах акцёрскага майстэрства Жана Перымоні, каб паступіць у Нацыянальную Кансерваторыю драматычнага мастацтва. Экзамены ў кансерваторыі ў 1973 годзе Паскаль праваліў, але кіраўнік курса, вядомы тэатральны рэжысёр Антуан Вітэз, дазволіў яму вучыцца як вольнаслухачу.
У кіно Паскаль Грэгары дэбютаваў у 1975 годзе ў фільме Жан-Луі Бертучэлі «Доктар Франсуаза Гаян», і з тых часоў сыграў каля 80 роляў. Здымаўся ў фільмах такіх вядомых рэжысёраў, як Андрэ Тэшынэ, Эрык Рамер, Анджэй Жулаўскі і Аліўе Даан.
Пасля знаёмства ў 1987 годзе з вядомым тэатральным і кінарэжысёрам Патрысам Шэро іграў у яго тэатральных пастаноўках і зняўся ў пяці яго фільмах. За ролю ў фільме Шэро «Тыя, хто мяне кахаюць, паедуць цягніком» Паскаль Грэгары ўпершыню быў намінаваны на прэмію «Сезар» за лепшую мужчынскую ролю. Акцёр яшчэ двойчы быў намінаваны на «Сезар» — у 2001 годзе як лепшы акцёр за ролю ў фільме «Змешванне жанраў» і ў 2008 годзе за лепшую мужчынскую ролю другога плана ў байопіку пра Эдзіт Піяф Аліўе Даана «Жыццё ў ружовым колеры», але ўзнагароды не атрымаў.