У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Лісуба.
Паскаль Лісуба (фр.: Pascal Lissouba, нар. 15 лістапада 1931, Цынгуідзі) — кангалезскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, першы дэмакратычна абраны прэзідэнт Рэспублікі Конга. Быў прэм’ер-міністрам пры прэзідэнце Альфонсе Масамба-Дэба, займаў ўрадавыя пасады пры кіраванні Марыяна Нгуабі. Абвінавачваўся ў датычнасьці да змовы і забойства Нгуабі, пасля рэабілітаваны. У 1992 годзе абраны прэзідэнтам Конга, праводзіў ліберальныя рэформы. Зрынуты Дэні Сасу-Нгесо падчас грамадзянскай вайны пры ангольскай ваеннай падтрымцы. У цяперашні час палітычны эмігрант.
Зноскі