Пасхалій I | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
лац.: Paschalis PP. I | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Стэфан IV | ||||||
Пераемнік | Яўген II | ||||||
|
|||||||
Дзейнасць | каталіцкі святар, пісьменнік, каталіцкі біскуп | ||||||
Імя пры нараджэнні | Пасхалій Максім | ||||||
Нараджэнне |
каля 775 |
||||||
Смерць |
11 лютага 824[1] ці 824[2] |
||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пасхалій I (лац.: Paschalis PP. I), свецкае імя Паскуале Масімі (італ.: Pascuale Massimi; ?, Рым — 11 лютага 824, Рым) — Папа Рымскі з 25 студзеня 817 года па 11 лютага 824 года. Папа паходзіў з Рыма.
Да абрання Папам з’яўляўся абатам манастыра Святога Стэфана ў базіліцы Святога Пятра. Спрабаваў аб’яднаць у сваіх руках свецкую і царкоўную ўлады. Займаў рэзка адмоўную пазіцыю па дачыненні да Людовіка Пабожнага, абвінавачваўся ва ўжыванні катаванняў да прыхільнікаў Людовіка, але сваю віну адмаўляў. Клапаціўся пра місіянерства ў скандынаўскіх краінах.
Прыняў у Рыме грэчаскіх манахаў, уцекачоў ад візантыйскага іканаборства. Дзякуючы ім, застаецца самым вядомым з раннесярэднявечных папаў, бо ён намаляваны на мазаіцы ў апсідзе цэркваў Санта-Праседэ, Санта-Марыя-ін-Домніка і Санта-Чэчылія-ін-Трастэверэ[3]. Памерлага Папу рымляне не дазволілі пахаваць у базіліцы Святога Пятра.