Патоп (фільм, 1974)

ПатопM:
Potop
Жанр гістарычны
ваенны
прыгодніцкі
Рэжысёр Ежы Гофман
Сцэнарыст Ежы Гофман
Адам Керстен
Войцех Жукроўскі
Генрык Сянкевіч (раман)
У галоўных
ролях
Даніэль Альбрыхскі
Малгаржата Браўнек
Тадэвуш Ламніцкі
Казімеж Віхняж
Аператар Ежы Вуйчык
Кампазітар Казімеж Сероцкі
Кінакампанія PRF «Zespol Filmowy», Беларусьфільм, Кінастудыя імя А. Даўжэнка
Працягласць 315 хвілін — у савецкім пракаце 278 хвілін 2 серыі — 4 часткі
Краіна ПольшчаСССР
Мова польская
Год 1974
IMDb ID 0072021

«Патоп» (польск.: Potop) — кінафільм рэжысёра Ежы Гофмана па матывах аднайменнага рамана Генрыка Сянкевіча, зняты ў 1974 годзе.

Апісанне сюжэту

[правіць | правіць зыходнік]

Бравы харунжы Анджэй Кміцыц прыязджае ў сядзібу Білевічаў, каб выканаць волю яго заступніка-нябожчыка і ажаніцца з яго ўнучкай Аляксандрай (памяншальная форма гэтага імя ў польскай мове — Оля, Волечка). Яны адразу спадабаліся адзін аднаму, аднак гарачая кроў і благая кампанія згулялі з афіцэрам злы жарт: пасля п'янай гулянкі і сутыкнення з мясцовай шляхтай, незадаволенай буянымі прышэльцамі, ён спальвае суседнюю сядзібу і захоплівае Волечку. Мясцовая шляхта пад кіраўніцтвам прыбыўшага палкоўніка Валадыёўскага абложвае яго ў сядзібе. Валадыёўскі выклікае Кміцыца на паядынак і раніць яго. Ачуняўшы, харунжы набірае атрад і разам з Валадыеўскім адпраўляецца да гетмана Януша Радзівіла, які набірае войска супраць уварваўшыхся ў краіну шведаў. На балі гетман абвяшчае тост за новага апекуна — шведскага караля Карла Густава. Палкоўнікі абвінавачваюць яго ў здрадзе, іх усіх арыштоўваюць і пад канвоем адпраўляюць у Біржы. Аднак Заглоба здолеў збегчы і прывесці з сабой харугву (полк) Валадыёўскага. Кміцыц, ужо даў клятву вернасці гетману, застаецца на яго баку і душыць мяцеж харугваў, але сутыкнуўшыся з фатальнай подласцю братоў Радзівілаў, якія мараць разваліць Рэч Паспалітую і атрымаць каралеўскую ўладу над Літвой, хаваецца ў лясах. Ён аказваецца ў становішчы супраць усіх, абодва бакі канфлікту мараць яго пакараць смерцю як здрадніка...

Мяцеж канфедэратаў шырыцца. Кміцыц падслухоўвае чужую размову, з якой даведваецца, што шведы збіраюцца захапіць і абрабаваць польскую святыню — Яснагорскі манастыр. Ён спяшаецца туды і пераконвае прыёра ў вераломстве захопнікаў. Шведы бяруць манастыр у аблогу, гарнізон адбіваецца. Неўзабаве да шведаў прыходзіць велізарная кулеўрына, якая наносіць страшныя страты крэпасці. Ноччу Кміцыц падрывае яе, але трапляе ў варожы палон, з якога ён здолеў бегчы. Ён едзе ў Сілезію і пераконвае караля Яна Казіміра ехаць у Польшчу. У шляху, абараняючы караля, ён уступае ў бой з праўзыходным шведскім атрадам. Кароль дае яму ў падпарадкаванне татарскую харугву. Тым часам Багуслаў Радзівіл беспаспяхова заляцаецца да нявесты Кміцыца Волечкі. У той жа час атрад Валадыёўскага з поспехам абложвае і бярэ штурмам замак Януша Радзівіла, здраднік памірае ад астмы. Пасля ўцёкаў Волечкі Багуслаў сустракаецца на поле бою з Чарнецкім, польская кавалерыя не можа атакаваць, так як шведскія гарматы абстрэльваюць брод. Кміцыцу ўдаецца выцягнуць варожую кавалерыю на пераправу, шведская артылерыя не можа біць па сваім. Чарнецкі камандуе агульную атаку, польскія гусары змятаюць парадкі шведскіх мушкецёраў. Кміцыц даганяе Багуслава і ў паядынку збівае яго з сядла. Ён сустракаецца з Волечкай на службе ў саборы, якая праводзіцца ў яго гонар, яна пазнае ўсю праўду і яны ўз'ядноўвацца.

Узнагароды і намінацыі

[правіць | правіць зыходнік]
  • 1975 — Прэмія «Оскар» у катэгорыі «Найлепшы фільм на замежнай мове»

Зноскі

  1. а б в Festiwal Polskich Filmów Fabularnych — 1974 Laureaci (польск.). «Festiwalgdynia.pl». Праверана 19 верасня 2018.(недаступная спасылка)