Патро́кл Менеці́д (стар.-грэч.: Πατροκλῆς або Πάτροκλος, лац.: Patroclus) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі[1] сын Менеція і Сфенелы (або Перыяпіды; або, паводле Філакрата, Палімеды; або Філамелы[2]), сваяк Ахіла.
Быўшы хлопчыкам, ён падчас гульні ў косці забіў свайго таварыша Клітаніма (або Эана), з-за гэтага бег з бацькам да Пелея, сябра бацькі па паходзе арганаўтаў, у Фтыю. Пелей ачысціў яго ад забойства[3].
У Фтыі ён быў выгадаваны разам з Ахілам. З гэтых пор пачалося іх сяброўства, якое не спынялася да самай смерці Патрокла і працягвалася ў царстве Аіда. Жаніх Алены[4] Быў старэй Ахіла[5]. Сябар Ахіла, яго спадарожнік на паляванні[6]. Выгадаваны Хіронам[7]. Каханы Ахіла[8].
Паводле версіі, прыйшоў пад Трою на 10 караблях[2]. У бітве на Тэўфранцкіх палях (супраць войска Тэлефа) не пакінуў Ахіла[9]. Ёсць выявы, дзе Ахіл лечыць рану Патрокла. Мабыць, яны ілюструюць менавіта гэту вайну[10].
Падчас паходу на Трою Патрокл быў спадарожнікам Ахіла і разам з ім перастаў удзельнічаць у бітвах, калі Ахіл быў абражаны Агамемнанам. Аднак, калі становішча грэкаў зрабілася цяжкім, Патрокл, надзеўшыся ў даспехі сябра, выступіў супраць траянцаў, адціснуў іх ад грэчаскага лагера, патушыў пажар на караблях, забіў Сарпедона і Сфенела і змагаўся з Гектарам з-за Сарпедонава трупа. У «Іліядзе» забіў 26 траянцаў, названых па імі. Паводле Гігіна, усяго забіў 54 воіна[11].
Тры разу нападаў ён на траянскае войска ля сцен горада, але пры чацвёртым націску быў забіты: перш Апалон нанёс удар, затым Еўфорб паразіў Патрокла ў спіну, а Гектар дабіў яго і сцягнуў з яго Ахілаву зброя[12]. Смерць Патрокла глыбока ўразіла Ахіла, які, каб адпомсціць траянцам, вырашыў ізноў уступіць у шэрагі грэчаскай арміі.
Быў пахаваны ў адной залатой урне з Ахілам[13]. У Аідзе яго цень неразлучная з Ахілам[14].