Патрыйскі ўніверсітэт | |
---|---|
грэч. Πανεπιστήμιο Πατρών | |
Арыгінальная назва | грэч. Πανεπιστήμιο Πατρών |
Заснаваны | 1964 |
Студэнты | 21 000 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Патры |
Сайт | upatras.gr |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Патрыйскі ўніверсітэт (грэч. Πανεπιστήμιο Πατρών) — грэчаская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Патры.
Універсітэт лічыцца адной з буйнейшых і лепшых вышэйшых навучальных устаноў Грэцыі і ўваходзіць у лік 200 лепшых універсітэтаў свету па асобных прадметных галінах.
У 2019 годзе колькасць студэнтаў складала каля 34 000 чалавек (30 000 на ўзроўні бакалаўрыяту і 4 000 на ўзроўні аспірантуры). Ён налічвае 700 выкладчыкаў, 200 навуковых супрацоўнікаў і 450 чалавек адміністрацыйнага персаналу і ўключае 7 школ (факультэтаў) і 35 кафедраў.