Патрык Зюскінд

Патрык Зюскінд
Patrick Süskind
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 26 сакавіка 1949(1949-03-26)[1][2][…] (75 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці празаік, кінасцэнарыст
Гады творчасці з 1980
Жанр раман, навела, п'еса
Дэбют «Кантрабас» (1981)
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Патрык Зюскінд (ням.: Patrick Süskind; 26 сакавіка 1949, Амбах) — нямецкі пісьменнік і кінасцэнарыст.

Нарадзіўся ў сям'і пісьменніка Вільгельма Эмануэля Зюскінда. Атрымаў музычную адукацыю, вывучаў гісторыю ў Мюнхенскім універсітэце. Пазней вучыўся ў Экс-ан-Правансе (Францыя). Змяніў шмат прафесій — працаваў у патэнтным аддзеле фірмы Siemens, тапёрам у танцавальнай зале, трэнерам па настольным тэнісе.

Поспех прыйшоў пасля выхаду першага твора -- аднаактавага маналога «Кантрабас». У 1985 годзе выйшаў раман «Парфумер», які зрабіўся самым знакамітым творам аўтара.

Беларускія пераклады

[правіць | правіць зыходнік]
  • Басэтля. Парфума / Перакл. з нямецкай Васіль Сёмуха. — Мн.: Выдавец Зміцер Колас, 2017.

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 14 кастрычніка 2015.
  2. Patrick Süskind // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. filmportal.de — 2005.
  4. Person Profile // Internet Movie Database — 1990.
  5. Focus Online — 1996. Праверана 23 красавіка 2022.