Патрыстычны інстытут «Аўгустыніянум»

Патрыстычны інстытут «Аўгустыніянум»
лац.: Institutum Patristicum Augustinianum
Арыгінальная назва лац.: Institutum Patristicum Augustinianum
Заснаваны 1969
Краіна
Размяшчэнне Рым
Сайт patristicum.org

Патрыстычны інстытут «Аўгустыніянум» (лац.: Institutum Patristicum Augustinianum) — каталіцкая вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у Рыме, якая кіруецца Святым Прастолам.

Агульная характарыстыка

[правіць | правіць зыходнік]

Інстытут асацыяваны з Папскім Латэранскім універсітэтам і спецыялізуецца на вывучэнні айцоў Касцёла, у прыватнасці, на вывучэнні спадчыны Аўгусціна Аўрэлія. Гэта адзіная ВНУ ў свеце, якая прысвойвае ступень доктара ў галіне патрыстыкі.

ВНУ мае адну з найлепшых бібліятэк у гэтай галіне. Кнігазбор складае каля 60 тысяч тамоў і 500 назваў часопісаў. Выдаецца часопіс «Аўгустыніянум» і серыя «Studia Ephemeridis Augustinianum». З 2008 года супрацоўнічае з Рымскім універсітэтам «Ла Сапіенца».

«Аўгустыніянум» лічыцца прамым спадкаемцам вучэльні «Studium Generale», якая дзейнічала ў Рыме ў XIV стагоддзі і належала ордэну манахаў-аўгусцінцаў. Ён быў заснаваны аўгусцінцамі і ў іх гонар захаваў імя святога Аўгусціна. У лістападзе 1989 года інстытут быў афіцыйна падпарадкаваны Кангрэгацыі каталіцкай адукацыі. Цяперашнім прэзідэнтам з’яўляецца Джузэпэ Каруза.