Патрысіа Эйлвін | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Аўгуста Піначэт | ||||||
Пераемнік | Эдуарда Фрэй Руіс-Тагле | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
26 лістапада 1918[1][2][…] |
||||||
Смерць |
19 красавіка 2016[4][1][…] (97 гадоў)
|
||||||
Месца пахавання | |||||||
Імя пры нараджэнні | ісп.: Patricio Miguel Aylwin Azócar[3] | ||||||
Бацька | Miguel Aylwin Gajardo[d] | ||||||
Жонка | Leonor Oyarzún[d] | ||||||
Дзеці | Mariana Aylwin Oyarzún[d] | ||||||
Веравызнанне | каталіцтва | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | адвакат, выкладчык універсітэта, юрыст, палітык | ||||||
Месца працы | |||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Патрысіа Эйлвін Асакар (ісп.: Patricio Aylwin Azócar, 26 лістапада 1918 Вінья-дэль-Мар, Чылі — 19 красавіка 2016, Сант’яга, Чылі) — чылійскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, 33-і прэзідэнт Чылі з 11 сакавіка 1990 па 11 сакавіка 1994 г.
Нарадзіўся ў прыгарадзе буйнога горада Вальпараіса, быў старэйшым дзіцём сярод пяці дзяцей сваіх бацькоў.
У 1943 годзе ён скончыў Чылійскі ўніверсітэт па спецыяльнасці юрыст. Займаўся выкладчыцкай дзейнасцю ў Папскім Каталіцкім універсітэце Чылі ў Сант’яга. У гэты час ён стаў адным з заснавальнікаў найбуйнейшай у Чылі Хрысціянска-дэмакратычнай партыі. У 1950 — 1970-я гады неаднаразова абіраўся старшынёй Хрысціянска-дэмакратычнай партыі.
З 1965 года сенатар, у 1971—1973 гг. старшыня сената. У гэтую эпоху і адбыўся захоп улады ў Чылі генералам Аўгуста Піначэтам. Нацыянальны Кангрэс Чылі быў распушчаны, усе партыі ў краіне забароненыя. З 1980 года Патрысіа Эйлвін ўзначаліў барацьбу апазіцыі за дэмакратычныя выбары ў краіне.
У 1988 годзе ХДП стварыла сумесна з Сацыялістычнай партыяй Чылі і іншымі партыямі Кааліцыю партый за дэмакратыю (ККД), якая на выбарах 1989 года вылучыла Эйлвіна кандыдатам у прэзідэнты. Эйлвін перамог, набраўшы 55 % галасоў і стаў першым дэмакратычна абраным прэзідэнтам Чылі пасля дыктатуры Піначэта.
На наступных выбарах у 1993 годзе ККД вылучыла кандыдатам у прэзідэнты Эдуарда Фрэя.