Тупан | |
---|---|
лац. Tupan Patera | |
![]() Патэра Тупана (здымак «Галілеа») | |
18°41′ пд. ш. 141°09′ з. д. / 18,68° пд. ш. 141,15° з. д. | |
Форма вулкана | патэра |
Дыяметр кратара | 79 000 м |
Глыбіня кратара | 900 м |
![]() |
Патэра Тупана (лац.: Tupan Patera) — самы буйны вулкан на спадарожніку Юпітэра Іо. Дыяметр кратара — 79 км[1], глыбіня — 900 метраў[2]. Цэнтр размешчаны па каардынатах 18°41′ пд. ш. 218°51′ у. д. / 18,68° пд. ш. 218,85° у. д.[1], на паўднёвым захадзе вобласці Басфор.
Атрымаў імя Тупана — бога грому індзейцаў тупі-гуарані. Гэта назва была зацверджана Міжнародным астранамічным саюзам у 1997 годзе[1].
Прадукт вывяржэнняў — тая ж вулканічная лава са значнай прымессю дыяксіду серы. Упершыню знойдзены і сфатаграфаваны касмічным апаратам «Галілеа».