Патэры Тваштара | |
---|---|
лац. Tvashtar Paterae | |
62°46′ пн. ш. 123°32′ з. д. / 62,76° пн. ш. 123,53° з. д. | |
Дыяметр кратара | 306 000 м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Патэры Тваштара (лац.: Tvashtar Paterae) — актыўны вулканічны рэгіён на спадарожніку Юпітэра Іо, дыяметрам 306 км, размешчаны каля яго паўночнага полюсу, на паўночным захадзе вобласці Халіб. Складаецца з шэрагу патэр (вулканічных кратараў няправільнай формы). Названы па імі Тваштара, індуісцкага бога кавалёў[1].
На працягу некалькіх гадоў патэры Тваштара даследаваліся касмічным апаратам «Галілеа». У гэты перыяд было бачна, як з адной патэры вывергнулася лававая завеса даўжынёй 25 км і вышынёй 1—2 км, з найбуйнейшай патэры вывергнулася гарачая сілікатная лава, і нарэшце вырваўся газавы фантан, які падняўся над паверхняй спадарожніка на 385 км і накрыў тэрыторыю радыусам у 700 км[2].
Вывяржэнне на Тваштары 26 лютага 2007 года было сфатаграфавана КА «Новыя гарызонты», які пралятаў міма Юпітэра на шляху да Плутона. Здымак паказаў велізарны (вышынёй 330 км) фантан з вулкана, з пакуль што нерастлумачанай валакністай структурай, выразна бачнай на прасвет у прамянях Сонца[3].