Паула Селінг | |
---|---|
рум.: Paula Seling | |
Род дзейнасці | спявачка, аўтарка-кампазітар, дыджэй |
Дата нараджэння | 25 снежня 1978[1] (45 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Сайт | paulaseling.ro |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Паула Селінг (рум.: Paula Seling; нар. 25 снежня 1978, Бая-Марэ) — румынская спявачка, кампазітар і радыё-дыджэй. Селінг, у дуэце з Аві, прадстаўляла Румынію на Еўрабачанні-2010 у Осла і заняла трэцяе месца. А пазней на Еўрабачанні 2014 (і зноў у дуэце з Аві), дзе заняла 12-е месца.
У чэрвені 1997 года скончыла Gheorghe Sincai National College. Таксама яна навучалася ў Şcoala Superioară de Jurnalism у Бухарэсце. Шэсць гадоў Селінг навучалася ігры на фартэпіяна.
Восенню 2002 года Паўла падпісала кантракт з «Roton Records» пасля перамогі на фестывалі «Golden Stag Festival». У 2002 годзе перамагла ў намінацыях румынскага MTV — «найлепшая спявачка» і «найлепшае музычнае відэа». У 2005 годзе Селінг, разам з бацькам і братам, запусціла ўласны гуказапісвальны лэйбл — Unicorn Records Romania.
Спявала дуэтам з Аль Бана, Анітай Дэлс (2 Unlimited). Выступала на разагрэве ў такіх артыстаў, як Джоан Баэз, Чык Карыя, Майкл Болтан, Беёнс. Апошні альбом Паулы, «Believe», выйшаў у 2009 годзе. Першы сінгл з гэтага альбома, «Believe», дасягнуў саракавага радка ў румынскім top-100. Афіцыйная прэзентацыя альбома прайшла 10 чэрвеня 2009 года ў Siver Church Club у Бухарэсце.
Са жніўня па снежань 2009 года Паула была ў туры па Канадзе і Заходняй Еўропе. Таксама ў 2009 годзе Паула зноў брала ўдзел у Golden Stag Festival, але ўжо ў якасці члена журы.