Anthoxanthum L., 1753
Пахучакаласні́к[1], Пахучы каласок, Томка[2] (Anthoxanthum) — род кветкавых раслін сямейства Метлюжковыя (Poaceae).
Шматгадовыя, зрэдку аднагадовыя травяністыя расліны. Сцябло прамстойнае, голае. Суквецце — густая коласападобная мяцёлка. Плод — зярняўка.
Налічвае каля 20 відаў (17 відаў[3]), пашыраных у Афрыцы і Еўразіі (заносныя віды на ўсіх кантынентах)[1]. Растуць у зрэджаных лісцевых лясах.