Паці Сміт | |
---|---|
англ.: Patricia Lee Smith | |
Род дзейнасці | аўтар-выканаўца, паэтка, дзеяч выяўленчага мастацтва, праваабаронца, пісьменніца, гітарыст, спявачка, кампазітарка, музыкант, рысавальнік, фатографка, перформер, студыйны музыкант, rock singer, рок-музыкант, кінарэжысёр |
Дата нараджэння | 30 снежня 1946[1][2][…] (78 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | хрысціянства[6] |
Муж | Fred Smith[d] |
Дзеці | Jackson Smith[d] і Jesse Smith[d] |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі |
Polar Music Prize (2011) Нацыянальная кніжная прэмія за лепшы дакументальны твор[d] (2010) honorary doctorate from the University of Parma[d] (3 мая 2017) ганаровы доктар Падуанскага ўніверсітэта[d] (28 лістапада 2019) Зала славы рок-н-рола (2007) |
Аўтограф | |
Сайт | pattismith.net (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Патры́цыя Лі (Паці) Сміт (англ.: Patricia Lee «Patti» Smith; нар. 30 снежня 1946, Чыкага) — амерыканская спявачка і паэтэса. «Хросная мама панк-рока», дзякуючы яе дэбютнаму альбому Horses, які адыграў істотную ролю ва ўтварэнні гэтага жанру. Першыя крокі ў музыцы Сміт зрабіла ў 70-х гадах на сцэне нью-ёркскага клуба CBGB, нараўне з іншымі музыкамі новай хвалі. Найбольш вядомая песня Паці Сміт, «Because the Night», была напісана сумесна з Брусам Спрынгсцінам, і паднялася ў дваццатку чарта Billboard Hot 100. У 2005 годзе Сміт узнагародзілі французскім ордэнам мастацтваў і літаратуры, а ў 2007 яе імя было ўключана ў Залу Славы рок-н-ролу.