Паісій Хілендарскі | |
---|---|
Паисий Хилендарски | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 1722[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1773[1][4][…] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | святар, гісторык, пісьменнік |
Мова твораў | балгарская |
![]() |
Паісій Хілендарскі (балг.: Паисий Хилендарски, у свеце Пенка або Пётр; каля 1722, Банска — 1773, Амбеліна) — балгарскі асветнік, святы, іераманах Канстанцінопальскай праваслаўнай царквы, аўтар кнігі «Славяна-балгарская гісторыя пра народы і цароў балгарскіх», сыграўшы вялікую культурную ролю ў жыцці балгарскай нацыі. Лічыцца адным з заснавальнікаў Балгарскага адраджэння, заклікаў да вызвалення балгараў ад турэцкага прыгнёту.
Біяграфічныя звесткі аб жыцці Паісія Хілендарскага вычэрпваюцца вытрымкамі з яго галоўнай працы «Славяна-балгарская гісторыя» (Исторїѧ славѣноболгарскаѧ). Мяркуюць, што Паісій нарадзіўся каля 1722 года ў раёне горада Банскa, адкуль паходзіў ягоны бацька. Не атрымаўшы ніякай адукацыі, у 1745 годзе ён выдаляецца ў манастыр Хіландар (адзін з Афонскіх манастыроў у Грэцыі), дзе быў узведзены ў сан іераманаха.
Збіраючы доўгія гады матэрыялы для сваёй кнігі, пабываў нават у Германіі. Напісанне балгарскай гісторыі завяршыў у 1762 годзе ў Заграфскім манастыры .
Памёр у 1773 годзе ў раёне сённяшняга Асенаўграда.
Паісій Хілендарскі сваёй асобай увасабляе пераход Балгарыі ад Сярэднявечча да эпохі нацыянальна-культурнага адраджэння, руху на карысць вызвалення Балгарыі ад Турэцкай залежнасці. Беручы пад увагу час стварэння «Славяна-балгарскай гісторыі», учынак Паісія — сапраўдны подзвіг. Пад уплывам пачуццяў патрыятызму і трывогі за будучыню ўласнага народа, ён імкнецца выклікаць у балгар адчуванне нацыянальнай годнасці і гонару за сваю краіну, прыводзіць у прыклад дзейнасць святых братоў-асветнікаў Кірыла і Мяфодзія. Ацэньваючы дзейнасць першых славянскіх апосталаў, Паісій працягвае сярэднявечную традыцыю незвычайнага пакланення перад Салунскімі братамі, якія з'яўляліся вястунамі заснаваня багатай стара-балгарскай культуры.
Самая вядомая фраза кнігі
«Чаму ты саромеешся называцца балгарынам і не чытаеш на сваёй мове?»
Арыгінальны тэкст (балг.)поради что се срамишъ да се наречешъ болгаринъ и не четишъ по свои ѧзикъ
так ці інакш пазначае мэты аўтара, які гаворыць пра небяспеку «элінізацыі Балгарыі. Кніга складаецца з некалькіх раздзелаў: двух увядзенняў, некалькіх частак, прысвечаных найважнейшым гістарычным падзеям, раздзела аб дзейнасці Кірыла і Мяфодзія, званых настаўнікамі славян, главы, якая апавядае аб асноўных балгарскім святых, а таксама эпілогу.
Першая рукапісная копія кнігі Паісія была зроблена ў 1765 Сафроніям Врачанскім і пасля неаднаразова перапісвалася і перадрукоўваўся ў Балгарыі. Чарнавік «Славяна-балгарскай гісторыі» пасля доўгіх гадоў спрэчак быў вернуты ў Грэцыю прэзідэнтам Балгарыі Пятром Стаянавым.
Кананізаваны Кананізаваны Балгарскай праваслаўнай царквой у 1962 годзе.
У гонар Паісія названыя Плоўдзіўскі ўніверсітэт і матэматычная гімназія ў Сафіі. Пастановай урада Балгарыі ад 28 ліпеня 2000 была заснаваная ўзнагарода Св. Паісія Хілендарскага, якая прысуджаецца штогод дзеячам культуры, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё Балгарыі. Таксама Паісій Хілендарскі намаляваны на дзяржаўнай банкноце вартасцю ў два балгарскіх лёва. У 2015 годзе выпушчаная біметалічная манета вартасцю ў два балгарскіх лёва.