Паўднёва-Індыянскі ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: University of Southern Indiana | |
Арыгінальная назва | англ.: University of Southern Indiana |
Заснаваны | 1965 |
Год рэарганізацыі | 1985 |
Тып | дзяржаўны ўніверсітэт |
Студэнты | 10 203[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Эвансвіл, Індыяна, ЗША |
Сайт | usi.edu |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Паўднёва-Індыянскі ўніверсітэт (англ.: University of Southern Indiana) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў ваколіцах горада Эвансвіл у штаце Індыяна, ЗША.
Паўднёва-Індыянскі ўніверсітэт пачынаўся як рэгіянальны кампус Індыянскага дзяржаўнага ўніверсітэта, які адкрыўся 15 верасня 1965 года. 16 красавіка 1985 года вучэльня стала незалежнай чатырохгадовай установай адукацыі і атрымала сучасную назву. З моманту здабыцця незалежнасці рост вучэльні працягваўся такімі тэмпамі, што цяпер універсітэт з'яўляецца самым хуткарослым універсітэтам штата.