Паўднёва-Дакоцкі дзяржаўны ўніверсітэт

Паўднёва-Дакоцкі дзяржаўны ўніверсітэт
англ.: South Dakota State University
Арыгінальная назва англ.: South Dakota State University
Заснаваны 1881
Студэнты 11 405[1] і 9 842[2]
Краіна
Размяшчэнне Брукінгс, Паўднёвая Дакота, ЗША
Сайт sdstate.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Паўднёва-Дакоцкі дзяржаўны ўніверсітэт (англ.: South Dakota State University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Брукінгс у штаце Паўднёвая Дакота, ЗША.

Агульная характарыстыка

[правіць | правіць зыходнік]

Гэта буйнейшы ўніверсітэт штата і самы стары пастаянна дзеючы ўніверсітэт у Паўднёвай Дакоце. Універсітэт быў заснаваны на тэрыторыі Дакота 21 лютага 1881 года як Дакоцкі сельскагаспадарчы каледж. Першы будынак кампуса пры фінансаванні заканадаўчага сходу тэрыторыі быў пабудаваны ў 1883 годзе, за шэсць гадоў да ўтварэння штата Паўднёвая Дакота. У канцы ХІХ і пачатку ХХ стагоддзяў былі прафінансаваны шматлікія пашырэнні кампуса. Назва была зменена ў 1904 годзе на Паўднёва-Дакоцкі дзяржаўны каледж сельскай гаспадаркі і механічных мастацтваў. У 1964 годзе назва была зменена на Паўднёва-Дакоцкі дзяржаўны ўніверсітэт. Змене назвы ў значнай ступені спрыяла асацыяцыя выпускнікоў вучэльні.

  • Каледж сельскай гаспадаркі, харчавання і экалогіі
  • Каледж прыродазнаўчых навук
  • Каледж медсястрынства
  • Каледж мастацтваў, гуманітарных і сацыяльных навук
  • Каледж фармацыі і сумежных прафесій аховы здароўя
  • Каледж інжынерыі
  • Каледж адукацыі і гуманітарных навук
  • Ганаровы каледж